Internet Explorer

Windows Internet Explorer

Кампанент Microsoft Windows
Internet Explorer 9 у Windows 7
Дэталі
Тып Браўзер і RSS-агрэгатар
Пастаўляецца з Microsoft Windows[1]
Заменены на Microsoft Edge
Стан падтрымкі
Працягваецца падтрымка ў асобных версіях Windows
Частка Internet Explorer

Internet Explorer (чытаецца інтэрнэт эксплорэр, скарочана IE) — серыя браўзераў, якая распрацоўвалася карпарацыяй Microsoft з 1995 года. Доўгі час Internet Explorer уваходзіў у камплект аперацыйных сістэм сямейства Windows. Таксама на працягу некаторага часу існавалі версіі для MacOS (падтрымка скончана ў 2003 годзе) і Unix (падтрымка скончана ў 2001 годзе). Распрацоўка новых функцый для браўзера была спынена ў 2016 годзе на карысць новага браўзера Microsoft Edge.

Калісьці Internet Explorer быў самым папулярным браўзерам - у 2003 годзе яго доля выкарыстання дасягала 95 %.[2] З таго часу яго доля выкарыстання паступова зніжалася з запускам Firefox і Google Chrome, а таксама з ростам папулярнасці мабільных аперацыйных сістэм, такіх як Android і iOS, якія ўвогуле не падтрымліваюць Internet Explorer. На 2022 год ацэнка долі Internet Explorer на ўсіх платформах складае каля 0,3 %, такім чынам ён займае 9-е месца пасля UC Browser.[3]

17 сакавіка 2015 года Microsoft абвясціла, што Microsoft Edge заменіць Internet Explorer у якасці браўзера па змаўчанні «для некаторых версій Windows 10».[4] Гэта зрабіла Internet Explorer 11 канчатковай версіяй браўзера.

  1. Акрамя Windows 7 і Windows Server 2008 R2 версіі E.
  2. "Microsoft's Internet Explorer losing browser share". BBC News.
  3. Browser Market Share Worldwide (англ.). StatCounter Global Stats. Праверана 4 верасня 2022.
  4. Blog, Windows Experience. The future of Internet Explorer on Windows 10 is in Microsoft Edge (англ.). Windows Experience Blog (19 мая 2021). Праверана 12 кастрычніка 2021.

From Wikipedia, the free encyclopedia · View on Wikipedia

Developed by Tubidy